Контрольный тест
1.
Адзначце раздзел, які адсутнічае ў сучасных падручніках па беларускай мове для пачатковай школы:
1) “Правапіс”;
2) “Гукі мовы і літары”;
3) “Тэкст”;
4) “Сказ”;
5) “Слова”.
2.
Раздзел “Гукі і літары” ў поўным аб’ёме вывучаецца:
1) у другім паўгоддзі другога класа;
2) у першым паўгоддзі другога класа;
3) у трэцім класе;
4) у чацвёртым класе;
5) у першым класе пасля навучання чытанню па буквары.
3.
Усе раздзелы курса беларускай мовы, акрамя раздзела “Гукі і літары”, разглядаюцца:
1) па лінейным прынцыпе;
2) па канцэнтрычным прынцыпе;
3) манаграфічна;
4) без падпарадкавання пэўнай сістэме;
5) па лінейна-канцэнтрычным прынцыпе.
4.
Які метад не мае дачынення да методыкі навучання беларускай мове як вучэбнаму прадмета ў пачатковай школе?
1) паведамленне настаўніка;
2) метад тэарэтычнага пошуку;
3) гутарка;
4) практыкаванні;
5) алгарытмізацыя.
5.
Які метадычны прыём не ўласцівы такому метаду навучання, як паведамленне настаўніка?
1) прыём прадметных дзеянняў;
2) пастаноўка праблемных пытанняў;
3) паўторнае тлумачэнне на аснове іншага моўнага матэрыялу;
4) параўнанне;
5) выкарыстанне сродкаў нагляднасці.
6.
Якога тыпу гутаркі як метаду навучання беларускай мове не існуе?
1) падрыхтоўчая;
2) эўрыстычная;
3) узнаўляльная (“Што трэба зрабіць, каб...?”);
4) параўнальна-абагульняльная;
5) дыдактычная.
7.
Якія практыкаванні па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” не існуюць?
1) маналагічныя;
2) сінтэтычныя;
3) аналітыка-сінтэтычныя;
4) рэпрадуктыўныя.
8.
Самастойная праца павінна выкарыстоўвацца:
1) толькі на ўроках замацавання новага матэрыялу;
2) толькі пры падрыхтоўцы да кантрольнай працы;
3) на кожным уроку беларускай мовы;
4) толькі на ўроках паўтарэння і абагульнення;
5) толькі на ўроках работы над памылкамі.
9.
Які пункт лішні ў складзеным вучнем алгарытме правапісу прыставак на з-, с-?
1) вымавіце слова, назавіце часціну мовы;
2) падзяліце слова на склады;
3) вызначыце, якім гукам (глухім ці звонкім) пачынаецца корань;
4) вылучыце прыстаўку;
5) разважайце так: калі корань пачынаецца за звонкага зычнага, то пішу прыстаўку на з-…
10.
Якія пытанні не выкарыстоўвае настаўнік пры тлумачэнні новага матэрыялу?
1) кантрольныя;
2) рытарычныя;
3) аналітычнае пытанне “Чаму?”;
4) пытанні, накіраваныя на засваенне тэрмінаў;
5) пытанні, накіраваныя на запамінанне азначэнняў граматычных.
11.
Назавіце асноўную форму навучання беларускай мове:
1) урок;
2) заняткі па інтарэсах;
3) гурток;
4) экскурсія;
5) індывідуальнае навучанне.
12.
Які від праверкі дамашняга задання найчасцей выкарыстоўваецца ў практыцы навучання беларускай мове пры традыцыйнай пабудове ўрока?
1) франтальная праверка;
2) узаемаправерка;
3) самаправерка;
4) выкананне практыкавання, аналагічнага дамашняму, на дошцы;
5) праца з карткамі.
13.
Адзначце тып урока, які мае на мэце аналіз кантрольнай працы і работу над незасвоенымі арфаграмамі:
1) урок вывучэння новага матэрыялу;
2) камбінаваны урок;
3) урок абагульнення ведаў;
4) урок развіцця мовы вучняў;
5) урок работы над памылкамі.
14.
Адзначце тып урока, які мае на мэце сістэматызацыю ведаў вучняў па вывучаных пытаннях вучэбнай праграмы:
1) урок тлумачэння новага матэрыялу;
2) камбінаваны урок;
3) урок развіцця маўлення вучняў;
4) урок абагульнення ведаў;
5) урок работы над памылкамі.
15.
Адзначце, які структурны кампанент не адносіцца да ўрока замацавання ведаў, уменняў і навыкаў:
1) замацаванне вывучанага;
2) вывучэнне новага матэрыялу;
3) дамашняе заданне;
4) абагульненне і сістэматызацыя;
5) праверка дамашняга задання.
16.
Знаёмячы дзяцей з гукавой сістэмай беларускай мовы, трэба ісці:
1) ад літары да гука;
2) ад гука да літары;
3) не мае прынцыповай розніцы;
4) усё залежыць ад таго, які зычны вывучаецца;
5) усё залежыць ад таго, адзін ці некалькі гукаў абазначае пэўная літара.
17.
Абазначце памылковае сцвярджэнне:
1) галосныя – ротаразмыкальнікі, а зычныя – ротазмыкальнікі;
2) пры вымаўленні галосных паветра, якое выдыхаецца, не сустракае перашкод;
3) галосныя вымаўляюцца з большай сілай паветра, якое выдыхаецца;
4) галосныя вымаўляюцца толькі з голасам, а зычныя – з голасам і шумам ці толькі з шумам;
5) галосныя ўтвараюць склад.
18.
Які пункт у паслядоўнасці працы над засваеннем граматычных паняццяў павінен стаяць заключным?
1) замацаванне ўмення карыстацца граматычным правілам;
2) супастаўленне новага граматычнага паняцця з падобным;
3) знаёмства з граматычным паняццем;
4) асэнсаванне ўзаемасувязі прымет паняцця, якое вывучаецца;
5) першаснае замацаванне паняцця.
19.
Назавіце этап, які ў сістэме вывучэння марфемнага складу слова ідзе апошнім:
1) паглыбленне ведаў пра марфемны склад слова і элементы словаўтварэння ў сувязі з вывучэннем назоўніка, прыметніка і дзеяслова;
2) знаёмства з асаблівасцямі аднакаранёвых слоў і коранем слова;
3) знаёмства са зменнай і нязменнымі часткамі слова;
4) вывучэнне спецыфікі і ролі ў мове прыставак;
5) вывучэнне спецыфікі і ролі ў мове суфіксаў.
20.
Адзначце марфему, вывучэнне якой грунтуецца выключна на матэрыяле словазлучэнняў і сказаў:
1) канчатак;
2) корань;
3) прыстаўка;
4) суфікс;
5) постфікс.
21.
На якім моўным матэрыяле лепш за ўсё паказаць ролю прыставак?
1) на матэрыяле пераходных дзеясловаў;
2) аднакаранёвых дзеясловаў прыставачнага ўтварэння;
3) на матэрыяле дзеясловаў закончанага трывання;
4) на матэрыяле прыметнікаў;
5) на матэрыяле назоўнікаў.
22.
Які пункт у парадку марфемнага разбору слова ідзе першым?
1) выдзяленне асновы;
2) выдзяленне канчатка;
3) выдзяленне кораня;
4) выдзяленне суфікса;
5) выдзяленне прыстаўкі.
23.
У курсе марфалогіі вучні пачатковых класаў вывучаюць:
1) часціны мовы і іх формазмяненне;
2) тэматычныя групы слоў;
3) слова і яго значэнне;
4) словазлучэнне і сказ;
5) сувязь сказаў у тэксце.
24.
Праграма для пачатковых класаў па беларускай мове не прадугледжвае вывучэння наступнай часціны мовы:
1) назоўнік;
2) прыметнік;
3) дзеяслоў;
4) займеннік;
5) лічэбнік.
25.
Род назоўнікаў у пачатковых класах вызначаецца:
1) па граматычным пытанні;
2) па канчатку;
3) па дапасаваным прыметніку;
4) па прыназоўніках;
5) шляхам падстаноўкі да назоўніка займеннікаў ён (мой), яна (мая), яно (маё).
26.
Якое з пералічаных уменняў дапамагае малодшым школьнікам вызначаць склон назоўніка?
1) уменне вызначаць род назоўніка;
2) уменне вызначаць сувязь слоў у словазлучэнні;
3) уменне вызначаць лік назоўніка;
4) уменне вызначаць час і лік дзеяслова, з якім звязаны назоўнік;
5) уменне будаваць сказ па законах граматыкі.
27.
Назавіце, у якім класе вырашаюцца наступныя задачы: асэнсаваць прыметнік як часціну мовы, што аб’ядноўвае словы са значэннем прыметы прадмета; усвядоміць сэнсавую і граматычную сувязь прыметніка з назоўнікам; навучыцца вызначаць формы роду і ліку прыметнікаў.
1) у трэцім;
2) у другім;
3) у першым паўгоддзі чацвёртага класа;
4) у другім паўгоддзі чацвёртага класа;
5) названыя задачы не стаяць у пачатковай школе.
28.
Назавіце, у якім класе разглядаецца правапіс склонавых канчаткаў прыметнікаў мужчынскага, жаночага і ніякага роду адзіночнага ліку і правапіс склонавых канчаткаў прыметнікаў у множным ліку:
1) у другім;
2) у першым паўгоддзі трэцяга класа;
3) у другім паўгоддзі трэцяга класа;
4) у чацвёртым;
5) названыя задачы не стаяць у пачатковай школе.
29.
Праграма пачатковых класаў па беларускай мове прадугледжвае вывучэнне:
1) усіх разрадаў займеннікаў;
2) асабовых займеннікаў;
3) пытальных займеннікаў;
4) азначальных займеннікаў;
5) прыналежных займеннікаў.
30.
Практычнае вывучэнне неазначальнай формы дзеяслова ў пачатковых класах не прадугледжвае:
1) пастаноўку ад яе пытання;
2) яе марфемны разбор;
3) ужыванне ў вуснай і пісьмовай мове;
4) яе адрозненне ад іншых формаў дзеяслова;
5) разуменне інфінітыва як пачатковай формы дзеяслова.
31.
Якое практыкаванне не адносіцца да марфалагічных?
1) падбор слоў той ці іншай часціны мовы;
2) групоўка слоў па часцінах мовы;
3) складанне сказаў па зададзенай сінтаксічнай схеме;
4) выключэнне з шэрагу лексічных адзінак слоў той ці іншай часціны мовы;
5) вызначэнне прыналежнасці слоў да той ці іншай часціны мовы.
32.
У пачатковых класах прыняты наступны парадак вывучэння арфаграфічных правіл:
1) разгрупаванае вывучэнне арфаграфічных правіл у граматычных ці словаўтваральных тэмах;
2) вывучэнне арфаграфічных правіл у асобным, выдзеленым для гэтага раздзеле;
3) вывучэнне арфаграфічных правіл блокам у пачатку навучальнага года;
4) вывучэнне арфаграфічных правіл блокам у канцы навучальнага года;
5) вывучэнне арфаграфічных правіл парамі і тройкамі ў граматычных тэмах.
33.
Якое заданне не спрыяе выпрацоўцы арфаграфічнай пільнасці?
1) знайсці ў прапанаваных словах зададзеныя арфаграмы;
2) скласці сказ з разрозненых слоў;
3) выпісаць словы, якія пішуцца па адным і тым жа правіле;
4) даказаць, што напісанне пэўных слоў можна праверыць;
5) назваць у тэксце словы, у якіх не супадае вымаўленне з напісаннем.
34.
Арфаграфічныя дзеянні павінны адпрацоўвацца на аснове:
1) здагадкі;
2) інтуіцыі;
3) алгарытму, закладзенага ў правіла;
4) вучэбных праграм;
5) адукацыйных стандартаў па вучэбнай дысцыпліне.
35.
Якое з названых практыкаванняў з’яўляецца арфаграфічным?
1) пераклад;
2) граматычны разбор;
3) канструяванне сказа з разрозненых слоў;
4) спісванне з падкрэсліваннем арфаграм;
5) гукавы аналіз слова.
36.
Здольнасць, уменне хутка знаходзіць у тэксце, словах і іх спалучэннях арфаграмы, а таксама вызначаць іх тыпы – гэта:
1) дар слова;
2) арфаграфічная пільнасць;
3) фанематычны слых;
4) моўнае чуццё;
5) моўная інтуіцыя.
37.
Від арфаграфічнага практыкавання, сутнасць якога заключаецца ў запісе ўспрынятага на слых слова, сказа ці тэксту – гэта:
1) спісванне;
2) дыктант;
3) пераказ;
4) граматыка-арфаграфічны разбор;
5) пісьмо па памяці.
38.
Які пункт у паслядоўнасці правядзення кантрольнага дыктанта павінен стаяць прадапошнім?
1) настаўнік выразна і павольна чытае запісаны тэкст, а вучні сочаць па сшытках і папраўляюць заўважаныя памылкі;
2) настаўнік чытае першы сказ – вучні слухаюць; пасля паўторнага чытання сказ запісваецца; настаўнік чытае сказ трэці раз – вучні правяраюць правільнасць пісьма (і г. д., усе сказы да канца);
3) настаўнік чытае ўвесь тэкст – дзеці слухаюць;
4) высвятляецца значэнне незразумелых слоў і выразаў;
5) сшыткі здаюцца на праверку.
39.
Адзначце, якое практыкаванне па арфаграфіі арыентавана на засваенне моўнай сутнасці правіла:
1) праца з лінгвістычным слоўнікам;
2) тлумачэнне, абгрунтаванне напісанага;
3) зрокавы дыктант;
4) займальна-арфаграфічнае практыкаванне;
5) пісьмо па памяці.
40.
Якая задача не з’яўляецца асноўнай на ўроках вывучэння элементаў сінтаксісу і пунктуацыі?
1) засваенне ведаў пра сінтаксічныя адзінкі мовы;
2) навучанне малодшых школьнікаў прытрымлівацца сінтаксічных нормаў беларускай мовы;
3) граматыка-арфаграфічны разбор слова;
4) узбагачэнне сінтаксічнага ладу мовы рознымі сінтаксічнымі канструкцыямі;
5) фарміраванне ў вучняў навыкаў выразнага чытання, інтанацыйнага афармлення сказа.
‹
›